Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Эмблема адлюстроўвае сілу і непакорнасць беларускага народа.
Летам 1944 года пачалася аперацыя «Баграціён», падчас якой Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нацысцкай акупацыі.
Беларуская наступальная аперацыя па праве лічыцца найбуйным дасягненнем ваеннага мастацтва. У выніку яе была разгромлена наймагутная групоўка вермахта.
Гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці, гераізму, рашучасці і самаахвяраванню сотняў тысяч савецкіх воінаў і беларускіх партызан, многія з якіх загінулі смерцю адважных на нашай зямлі ў імя Перамогі над ворагам.