Падаць зварот у дзяржаўную ўстанову адукацыі
"Дзіцячы сад № 37 г. Бабруйска" можна некалькімі спосабамі:
- звярнуцца вусна падчас асабістага прыёму кіраўніком установы адукацыі кожную сераду месяца з 8.00 да 13.00 у кабінеце загадчыка на 1 паверсе будынка ўстановы;
кожны першы, другi, трэцi (пяты) чацвер месяца з 14.00 да 17.30, кожны чацверты чацвер с 14.00 до 20.00 у кабінеце загадчыка на 1 паверсе будынка ўстановы;
Папярэдні запіс на прыём да загадчыка ўстановы адукацыі і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца па тэлефоне
+375 225 790653 намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Несцяронак Алай Пятроўнай з 9.00 да 12.00, з 12.30 да 16.00, выхадны – субота, нядзеля.
- напісаць зварот і накіраваць яго па адрасе: 213819, г.Бабруйск, вул. Станцыйная, 28, альбо падаць у ходзе асабістага прыёму загадчыку ўстановы адукацыі.
- накіраваць электронны зварот з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
- патэлефанаваць на "гарачую лінію" для атрымання даведачна-кансультацыйнай інфармацыі, звязанай з дзейнасцю ўстановы дашкольнай адукацыі па тэлефоне
+375 255 790653 з 14.00 да 16.00, выхадны – субота, нядзеля.
Парадак падачы, разгляду і абскарджання зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Звароты, пададзеныя ў парадку, устаноўленым гэтым законам, падлягаюць абавязковаму прыёму і рэгістрацыі. Адмова ў прыёме зваротаў не дапускаецца.
Вусныя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і адказы аб'яўлены заяўнікам у ходзе асабістага прыёму, на якім выкладзены вусныя звароты.
Пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Пісьмовыя звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
Пісьмовыя адказы могуць не накіроўвацца заяўнікам, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў здзейснены пэўныя дзеянні (выкананы работы, аказаны паслугі) у прысутнасці заяўнікаў.
Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яго месца знаходжання альбо названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб рыхтуемым, здзяйсняным або здзейсненым злачынстве.
Звароты разглядаюцца без збірання платы.
Асоба, адказная за прыём і рэгістрацыю зваротаў грамадзян, - загадчык установы адукацыі Лукашонак Ірына Валяр'янаўна, тэлефон +375 225 79 06 53, графік працы