Паважаны наведвальнік!

З 2 студзеня 2023 г.уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022).

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб(сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

Заяўнікі ў системе учета и обработки обращений

рэгіструюцца з дапамогай запаўнення формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;

падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (апавяшчэнні) на іх;

праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;

накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Заяўнікі (за выключэннем асоб, якія з'яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі) рэгіструюцца ў системе учета и обработки обращений шляхам ўнясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце наступных звестак аб сабе:

прозвішча, уласнае імя ,імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання), абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты - для фізічнай асобы;

уліковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месца знаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты – для юрыдычнай асобы.

У ходзе рэгістрацыі заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай):

пацвярджае абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі шляхам унясення кода пацверджання, атрыманага ў СМС-паведамленні на ўказаны нумар;

пацвярджае адрас электроннай пошты шляхам пераходу па спасылцы, атрыманай на ўказаны адрас;

прымацоўвае які належыць яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент у выпадку яго выкарыстання для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Па завяршэнні рэгістрацыі заяўніка (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў у аўтаматычным рэжыме фарміруе асабісты Электронны кабінет заяўніка.

Заяўнік (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў заяўнікі можа выкарыстоўваць:

лагін і пароль, сфармаваныя ім пры рэгістрацыі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў;

лагін і пароль, сфармаваныя ў працэсе рэгістрацыі ў нацыянальнай паштовай электроннай сістэме;

які належыць яму сертыфікат адкрытага ключа або біяметрычны дакумент.

Пасля праходжання заяўнікам (за выключэннем асобы, якая з'яўляецца адміністратарам арганізацыі або адказнай асобай) працэдур ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляе яго аўтарызацыю шляхам прадастаўлення магчымасці выкарыстання ў асабістым электронным кабінеце функцыянальных магчымасцяў, даступных заяўніку.