Уваход у будынак установы адукацыі навучэнцамі ажыццяўляюць толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў, якія перадаюць іх асабіста выхавальніку дашкольнай адукацыі (далей - выхавальнік).
У выпадку позняга прыходу без папярэдняга ўзгаднення навучэнцы ў суправаджэнні законнага прадстаўніка прапускаюцца ва ўстанову па ўзгадненні з кіраўніком установы.
Знаходжанне навучэнцаў ва ўстанове адукацыі магчымае на працягу працы ўстановы з 07.00 да 17.30.
Пакідаюць навучэнцы ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой законныя прадстаўнікі не могуць забраць асабіста навучэнца з установы адукацыі, выхавальнікі могуць перадаваць навучэнцам асобам, указаным у заяве законнага прадстаўніка, якую ён падае на імя кіраўніка ўстановы адукацыі загадзя.
Аддаваць навучэнцам асобам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных сродкаў забараняецца.
Законным прадстаўнікам навучэнцаў не дапускаецца:
праходзіць ва ўстанову адукацыі ў стане алкагольнага ап'янення, або ў стане выкліканым ужыванне наркатычных або псіхатропных сродкаў;
праходзіць ва ўстанову адукацыі з буйнагабарытнымі торбамі;
уваходзіць на тэрыторыю і ў будынак установы дашкольнай адукацыі з жывёламі;
праносіць на тэрыторыю і ў будынак установы дашкольнай адукацыі гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці;
уносіць і размяшчаць у будынку ўстановы дашкольнай адукацыі буйнагабарытныя прадметы (у тым ліку санкі, самакаты, каляскі, веласіпеды);
размяшчаць і пакідаць у шафах для распранання навучэнцаў прадукты харчавання, колючыя і рэжучыя прадметы, медыцынскія прэпараты, манеты, дробныя і іншыя небяспечныя для дзяцей прадметаў.