Загадчык установы адукацыі - ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і статутам установы. Вызначае стратэгію, мэты і задачы развіцця установы, плануе яго працу. Плануе, каардынуе і кантралюе працу педагагічных і іншых работнікаў установы. Фарміруе і забяспечвае захаванасць кантынгенту якія навучаюцца і іх сацыяльную абарону. Арганізуе харчаванне выхаванцаў ва ўстанове. Прымае меры па стварэнні для выхаванцаў і работнікаў бяспечных і спрыяльных для жыцця і здароўя ўмоў навучання, выхавання, працы.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці - іруе арганізацыяй адукацыйнага працэсу па асноўным напрамку дзейнасці ва ўстанове адукацыі і нясе персанальную адказнасць за бяспечную арганізацыю адукацыйнага працэсу.
Загадчык гаспадаркай - ажыццяўляе кіраўніцтва працай па гаспадарчым абслугоўванні ўстановы, а таксама па патрыманню чысціні і парадку ў будынках і збудаваннях, на тэрыторыі ўстановы.
Медыцынская сястра - арганізуе і аказвае медыцынскую дапамогу выхаванцам ва ўстанове адукацыі, у тым ліку забяспечвае дынамічнае медыцынскае назіранне за ўмовамі навучання выхаванцаў, сумесна з кіраўніком установы адукацыі, забяспечвае захаванне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў ва ўстанове адукацыі, удзельнічае ў арганізацыі харчавання. Аказвае першасную даўрачэбную, неадкладную медыцынскую дапамогу ў медыцынскім кабінеце ўстановы адукацыі.
Кіраўнік фізічнага выхавання - плануе, арганізуе і праводзіць ва ўстанове заняткі па фізічнай культуры з выхаванцамі, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з выхавацелямі дашкольнай адукацыі па правядзенні фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у групах выхаванцаў, сумесна з педагагічнымі і медыцынскімі работнікамі забяспечвае ахову і ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
Музычны кіраўнік - арганізуе і ажыццяўляе педагагічную дзейнасць пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі ў частцы эстэтычнага і музычнай адукацыі. Фармуе пачатковыя асновы музычнай культуры, музычна-эстэтычныя паняцці.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі - праводзіць выхаваўчую, адукацыйную і аздараўленчую працу, накіраваную на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні. Нясе асабістую адказнасць за захаванасць жыцця і здароўя выхаванцаў падчас іх знаходжання ва ўстанове адукацыі.
Памочнік выхавальніка - удзельнічае ў арганізацыі жыццядзейнасці выхаванцаў, ажыццяўляе догляд за імі на працягу іх знаходжання ва ўстанове адукацыі (аказвае дапамогу ў апрананні, распрананні, мыцці, кармленні, укладванні дзяцей у ложак і г.д.). Забяспечвае адпаведнасць санітарнага стану групавога памяшкання устаноўленым санітарна-гігіенічным правілам, кармленне выхаванцаў.